е́ўнух, -а, мн. -і, -аў, м.
Кастрыраваны слуга пры гарэме.
Еўраба́чанне, -я, н. (з вялікай літары).
Папулярны еўрапейскі конкурс эстраднай песні.
еўрапеізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.
Перабудаваць (перабудоўваць) на еўрапейскі лад, узор.
|| звар. еўрапеізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся.
|| наз. еўрапеіза́цыя, -і, ж.
еўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.
Жыхары Еўропы.
|| ж. еўрапе́йка, -і, ДМ -пе́йцы, мн. -і, -пе́ек.
|| прым. еўрапе́йскі, -ая, -ае.
еўрапео́ідны, -ая, -ае.
У выразе: еўрапеоідная раса (спец.) — раса людзей са светлай скурай, мяккімі хвалістымі валасамі, вузкім носам і іншымі адзнакамі.
еўста́хіеў.
У выразе: еўстахіева труба (спец.) — канал, што злучае насаглотку з поласцю сярэдняга вуха, слыхавая труба.
еўхары́стыя, -і, ж.
Тое, што і прычашчэнне.
|| прым. еўхарысты́чны, -ая, -ае.
Еўхарыстычная малітва.
е́хаць, е́ду, е́дзеш, е́дзе; е́дзем, е́дзеце, е́дуць; едзь; незак.
1. Рухацца куды-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў перамяшчэння.
Е. на электрычцы.
Е. у машыне.
Е. вярхом.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца (пра сродкі перамяшчэння).
Едзе аўтамабіль.
3. Накіроўвацца куды-н. пры дапамозе сродкаў перамяшчэння; ад’язджаць.
Е. на працу.
Е. за мяжу.
4. Ссоўвацца, саслізгваць са свайго месца.
На мокрай сцежцы ногі едуць убакі.
5. перан., на кім-чым. Выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах, для сваёй выгады (разм.).
Ён едзе на памочніках.