е́хаць, е́ду, е́дзеш, е́дзе; е́дзем, е́дзеце, е́дуць; едзь; незак.

1. Рухацца куды-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў перамяшчэння.

Е. на электрычцы.

Е. у машыне.

Е. вярхом.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца (пра сродкі перамяшчэння).

Едзе аўтамабіль.

3. Накіроўвацца куды-н. пры дапамозе сродкаў перамяшчэння; ад’язджаць.

Е. на працу.

Е. за мяжу.

4. Ссоўвацца, саслізгваць са свайго месца.

На мокрай сцежцы ногі едуць убакі.

5. перан., на кім-чым. Выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах, для сваёй выгады (разм.).

Ён едзе на памочніках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)