Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дабрая́касны, -ая, -ае.

1. Добрай якасці, які задавальняе патрабаванні.

Дабраякасныя прадукты.

2. У медыцыне: не злаякасны.

Дабраякасная пухліна.

|| наз. дабрая́каснасць, -і, ж.

дабро́, -а́, н.

1. Усё станоўчае, карыснае.

Жадаць дабра каму-н.

2. Добрыя справы, учынкі.

За маё д. ды мне ў рабро (з нар.). Зрабіць многа дабра людзям.

3. Маёмасць, рэчы, пажыткі (разм.).

У іх куфры поўныя дабра.

4. Што-н. нягоднае, непатрэбнае, дрэннае (разм., іран.).

Такога дабра нам і дарма не трэба.

Не з дабра — не ад добрага жыцця.

Не на дабро — пра тое, што можа прывесці да дрэнных вынікаў.

дабро́м, прысл. (разм.).

Па-добраму, без прымусу.

Паслухай д., бо горш будзе.

дабро́ты, -ро́т і -аў.

Тое, што задавальняе чалавечыя патрэбы, дае матэрыяльны дастатак.

Д. жыцця.

дабры́дзень, выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы днём.

дабрыня́, -і́, ж. (разм.).

1. Тое, што і дабрата.

2. Раскоша, хараство, любата.

Якая д. раніцай на сенажаці!

дабрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -бры́ў, -брыла́, -ло́; -брыдзі́; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці куды-н., да якога-н. месца.

Д. ў горад.

дабрэ́ць, -рэ́ю, -рэ́еш, -рэ́е; незак.

Станавіцца лепшым, больш добрым.

|| зак. падабрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

дабудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; зак.

1. Скончыць пабудову, будаўніцтва.

2. Надбудаваць.

|| звар. дабудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца.

дабудзі́цца, -буджу́ся, -бу́дзішся, -бу́дзіцца; зак., каго.

Разбудзіць не адразу, прымусіць прачнуцца.

Санлівага не дабудзішся, лянівага не дашлешся (прыказка).