град, -у, М -дзе, м.
1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе невялікіх ледзяных крупінак.
2. перан., чаго. Мноства чаго-н.
Г. папрокаў.
Градам (прысл.) льецца пот.
|| прым. градавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Градавая хмара.
града́, -ы́, мн. гра́ды і (з ліч. 2, 3, 4) грады́, град, ж.
1. Вузкая паласа зямлі, ускапаная на агародзе ці ў кветніку.
Пасадзіць граду буракоў.
2. Рад невялікіх гор, узгоркаў.
Горная г.
3. Мноства аднастайных прадметаў, размешчаных у адзін рад.
|| памянш. гра́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. гра́дкавы, -ая, -ае (да 1 знач.) і гра́давы, -ая, -ае (да 2 знач.).
Градкавыя культуры.
градабо́й, -ю, м.
Выпадзенне граду, які знішчае пасевы, сады і пад.
граданача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
У Расіі 19 ст.: начальнік з правамі губернатара, які кіраваў горадам, што быў вылучаны з губернскага падпарадкавання ў асобную адміністрацыйную адзінку.
|| прым. граданача́льніцкі, -ая, -ае.
градано́сны, -ая, -ае.
Які нясе град (пра хмару).
града́цыя, -і, ж.
Паслядоўнасць, паступовасць у размяшчэнні чаго-н., пры пераходзе ад аднаго да другога.
|| прым. градацы́йны, -ая, -ае.
гра́дзіна, -ы, мн. -ы, -дзін, ж. (разм.).
Крупінка граду.
|| памянш. гра́дзінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
гра́дус, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці.
Вугал у шэсцьдзясят градусаў.
Паварот на сто восемдзесят градусаў (таксама перан.: рэзкая змена сваёй думкі, пазіцыі).
2. Адзінка вымярэння тэмпературы.
Мароз дваццаць градусаў.
3. Адзінка вымярэння працэнтнага ўтрымання спірту ў алкагольных вырабах.
Каньяк у сорак градусаў.
◊
Пад градусам (разм., неадабр.) — у стане лёгкага ап’янення.
|| прым. гра́дусны, -ая, -ае.
Градусная сетка.
гра́дуснік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Тэрмометр для вымярэння тэмпературы цела, а таксама вады, паветра.
Паставіць хвораму г.
граза́, -ы́, ж.
Той (тое), што выклікае, наводзіць страх.
Партызаны былі гразой нямецкіх захопнікаў.