Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цы́пкі¹, -пак (разм.).

Дробныя трэшчынкі, шурпатасць і чырвань на скуры рук і ног, што з’яўляюцца ў выніку абветрывання.

цы́пкі², -пак.

У выразах: на цыпках — на пальцах ног, на дыбачках (стаяць, хадзіць, ступаць і пад.); на цыпкі — на пальцы ног (стаць, прысесці і пад.).

цырава́льны, -ая, -ае.

Які служыць для цыравання.

Цыравальныя ніткі.

цырава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца цыраваннем; майстар па цыраванні.

|| ж. цырава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. цырава́льшчыцкі, -ая, -ае.

цырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Зашываць дзіркі ў тканіне, вырабе густымі пераплеценымі сцяжкамі з нітак.

Ц. рыбалоўную сетку.

|| зак. зацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. цырава́нне, -я, н. і цыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

цыра́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ра́т, ж.

Тканіна, пакрытая з аднаго боку асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай.

|| прым. цыра́тны, -ая, -ае і цырато́вы, -ая, -ае.

цырк, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Від тэатральнага мастацтва, які аб’ядноўвае выступленні акрабатаў, гімнастаў, клоўнаў, дрэсіроўшчыкаў і пад.

2. Будынак і ўстанова для паказу такога мастацтва.

3. перан. Пра якую-н. смешную, недарэчную падзею, факт і пад. (разм.).

Не работа, а нейкі ц.!

|| прым. цыркавы́, -а́я, -о́е (у 1 і 2 знач.).

цыркара́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Кінатэатр з панарамным экранам, які акружае глядзельную залу.

|| прым. цыркара́мны, -ая, -ае.

Ц. фільм.

цырка́цтва, -а, н. (разм.).

Выкананне чаго-н. з трукамі, прыёмамі, звычайнымі ў цырку.

|| прым. цырка́цкі, -ая, -ае.

цы́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Тое, што і цыркаць (у 4 знач.).

|| наз. цы́рканне, -я, н.