Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эстра́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Артыст эстрады (у 2 знач.).

|| ж. эстра́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

эстэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік эстэтызму (у 1 знач.).

2. Паклоннік усяго прыгожага.

|| ж. эстэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эстэ́цкі, -ая, -ае.

эстэты́зм, -у, м.

1. Кірунак у еўрапейскім мастацтве, літаратуры 19 ст., які падкрэсліваў перавагу эстэтычных каштоўнасцей над этычнымі і сацыяльнымі праблемамі, выражаў тэндэнцыі еўрапейскага дэкадансу.

2. Схільнасць да прыгожага, да эстэтычных форм.

Вытанчаны э.

эстэ́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па эстэтыцы.

эстэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і жыцці, пра мастацтва як асобы від грамадскай ідэалогіі.

Курс эстэтыкі.

2. Сістэма чыіх-н. поглядаў на мастацтва.

Э.

М.

Багдановіча.

3. Прыгажосць, мастацкасць у афармленні, арганізацыі чаго-н.

Э. сталіцы.

|| прым. эстэты́чны, -ая, -ае.

Эстэтычныя тэорыі.

эстэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. эстэтыка.

2. Прыгожы, звязаны з успрыманнем прыгожага ў жыцці і мастацтве.

Эстэтычнае задавальненне.

Э. густ.

|| наз. эстэты́чнасць, -і, ж.

эстэ́цтва, -а, н. (кніжн.).

Паводзіны і спосаб дзеянняў эстэта (у 1 знач.), захапленне эстэтызмам (у 1 знач.).

эсэ́, нескл., н. (кніжн.).

Празаічны нарыс невялікага аб’ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму.

Філасофскае э.

|| прым. эсэісты́чны, -ая, -ае.

эсэі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто піша эсэ.

|| ж. эсэі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

эсэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Скарачэнне «сацыяліст-рэвалюцыянер» — прадстаўнік палітычнай партыі.

|| ж. эсэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. эсэ́раўскі, -ая, -ае.