Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цыга́ра, -ы, мн.а́р, ж.

Туга скручанае ў трубку тытунёвае лісце для курэння.

Курыць цыгары.

|| прым. цыга́рны, -ая, -ае.

Ц. дым.

цыгарападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па форме і выглядзе на цыгару.

Ц. дырыжабль.

цыга́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Папяроса-самакрутка.

|| прым. цыга́рачны, -ая, -ае і цыга́ркавы, -ая, -ае.

цыгарэ́та, -ы, ДМэ́це, мн. -ы, -рэ́т, ж.

Папяроса без муштука.

|| прым. цыгарэ́тны, -ая, -ае.

цыгарэ́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Партсігар для захоўвання цыгарэт.

цыге́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

Футра, вырабленае са шкуры авечкі цыгейскай пароды.

Каўнер з цыгейкі.

|| прым. цыге́йкавы, -ая, -ае.

Цыгейкавая шапка.

цыка́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

Насякомае падатрада цыкадавых з празрыстымі крыламі, самцы якога ўтвараюць характэрнае стракатанне.

|| прым. цыка́дны, -ая, -ае.

Ц. строкат.

цы́каць, -аю, -аеш, -ае (разм.).

1. на каго (што). Спыняць каго-н. вокрыкам «цыц», «ц-с-с», прыкрыкваць, забараняючы рабіць што-н.

Дзед цыкаў на дзяцей, каб не сваволілі.

2. Сплёўваць сліну праз зубы.

|| аднакр. цы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цы́канне, -я, н.

цыкл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх-н. з’яў, дзеянняў, працэсаў.

Гадавы ц. вярчэння Зямлі.

2. Сукупнасць навук, аб’яднаных па якім-н. агульным прынцыпе.

Гістарычны ц.

3. Шэраг, паслядоўны закончаны рад чаго-н.

Ц. вершаў.

Ц. лекцый.

Ц. песень.

|| прым. цыклавы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.) і цыклі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

цыкламе́н, -у, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства першакветных з яркімі кветкамі; альпійская фіялка.