Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Тонкі аскепак лучынкі, трэскі, палачкі.

|| памянш.-ласк. цу́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. цу́рачны, -ая, -ае.

цуро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

1. Невялікі струменьчык вады, вадкасці.

Цуркі вады.

2. у знач. прысл. цурко́м. Струменем, бесперапынна (ліцца, цячы).

Пот ліецца ц.

цуру́балка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Прадаўгаваты кавалак дрэва; абломак сцябла, галінкі і пад.

Цурубалкі астраў.

2. Драўляны самаробны гузік у выглядзе кароткай круглай палачкі, падобнай на таўкачык.

Кажух зашпілены на цурубалкі.

цурча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ць; незак.

1. Цячы, ліцца цурком.

2. Утвараць гукі булькання, пералівання (пра вадкасць).

|| наз. цурча́нне, -я, н.

цыба́ты, -ая, -ае.

1. Высокі, хударлявы.

Ц. хлопец.

2. Пра тонкія і доўгія ногі.

Дзяцюк заскакаў на сваіх цыбатых нагах.

|| наз. цыба́тасць, -і, ж.

цы́бік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Скрынка з чаем вагой да двух пудоў.

Чай у цыбіках.

цыбу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Полы трубкападобны стрыжань курыльнай люлькі.

2. Сцябло.

Кукурузныя цыбукі.

3. Вінаградны чаранок, які выкарыстоўваецца для пасадкі (спец.).

цыбулепадо́бны, -ая, -ае.

Па форме і выглядзе падобны на цыбулю.

|| наз. цыбулепадо́бнасць, -і, ж.

цыбу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Патоўшчаная частка (звычайна падземная) сцябла некаторых раслін.

Ц. цюльпана.

2. Галоўка цыбулі.

Пакрышыць цыбуліну ў суп.

3. Расшыраная частка некаторых органаў, частка арганізма.

Ц. воласа.

|| памянш.-ласк. цыбу́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

цыбу́льны, -ая, -ае.

1. гл. цыбуля.

2. Які па смаку, паху нагадвае цыбулю.

Цыбульная прыправа.