Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цукро́за, -ы, ж. (спец.).

Адзін з вугляводаў, які змяшчаецца ў цукраносных раслінах.

|| прым. цукро́зны, -ая, -ае.

цукро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

Летні гатунак ігрушы з салодкімі пладамі, а таксама сам плод гэтага дрэва.

цукры́сты, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе значную колькасць цукру (у 1 знач.).

Цукрыстыя плады.

2. Які мае структуру цукру.

|| наз. цукры́стасць, -і, ж.

цуна́мі, нескл., н.

Гіганцкія разбуральныя хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў выніку падводнага землетрасення або вывяржэння падводных або астраўных вулканаў.

цур, выкл. (разм.).

Вокліч, якім што-н. забараняецца або патрабуецца выканаць якую-н. умову (звычайна ў дзіцячых гульнях).

Цур я першы!

цура́, -ы́, ж.

Страва з пакрышанага ў квас або ў ваду хлеба з соллю, цыбуляй, часам з алеем; рулі.

цура́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каго-чаго.

1. Пазбягаць каго-, чаго-н.; ухіляцца ад адносін з кім-н. або выканання чаго-н.

Ц. блізкіх.

Ц. работы.

2. Адракацца ад каго-, чаго-н.

Ц. бацькоў.

цурба́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і цурбан (у 1 знач.).

|| памянш. цурбачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

цурба́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).

Кусок дрэва, абрубак.

цурба́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Абрубак, кароткі кавалак бервяна.

2. перан. Пра някемлівага, непаваротлівага, неразумнага чалавека (разм., лаянк.).

Гэтаму цурбану не ўтлумачыш.