Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цудо́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўспрымаецца як цуд.

Цудоўнае выратаванне.

2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.

Ц. будынак.

3. Які вызначаецца незвычайным талентам.

Ц. паэт.

4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.

Ц. краявід.

Ц. дзень.

5. Цікавы, захапляльны.

Цудоўная казка захапіла дзяцей.

6. Прыемны, дзіўны.

Ц. водар ліп.

7. Мілагучны (пра голас, гукі).

Ц. голас.

|| наз. цудо́ўнасць, -і, ж.

цу́кар, цу́кру, м.

1. Крышталічнае спажыўнае салодкае рэчыва, якое атрымліваецца з цукровых буракоў або цукровага трыснягу.

Кілаграм цукру.

2. Назва некаторых арганічных злучэнняў, пераважна з групы вугляводаў (спец.).

Вінаградны ц.

Цукровая хвароба — дыябет.

|| прым. цукро́вы, -ая, -ае.

Цукровая пудра.

Цукровая кукуруза.

цу́карніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прадмет чайнага посуду для цукру.

цука́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Зацукраваны плод (звычайна цытрусавы) або яго скурка.

Торт з цукатамі.

|| прым. цука́тны, -ая, -ае.

цуке́рачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кандытар, які вырабляе цукеркі.

|| ж. цуке́рачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

цуке́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Салодкі кандытарскі выраб звычайна ў выглядзе плітачкі, шарыка і пад.

Шакаладныя цукеркі.

|| памянш.-ласк. цуке́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. цуке́рачны, -ая, -ае.

цуке́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Вазачка для цукерак.

цуко́ра, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і цыкорыя.

|| прым. цуко́рны, -ая, -ае.

цукра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да цукру, напр.: цукравытворчасць, цукровабурачны, цукраметр, цукразніжальны.

цукрава́нне, -я, н.

Утварэнне цукру, цукрыстых рэчываў у чым-н.

Ц. крухмалу.