Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чу́йны, -ая, -ае (разм.).

1. Які звяртае на ўсё пільную ўвагу; здольны востра чуць, тонка адчуваць.

Дзеці былі пад чуйным наглядам маці.

Чуйнае вуха.

2. Які востра перажывае што-н., рэагуе на што-н.

Ч. да чужога гора.

3. Асцярожны; насцярожаны.

Чуйныя крокі.

4. Неглыбокі, чуткі.

Ч. сон.

Чуйная дрымота.

|| наз. чу́йнасць, -і, ж.

чу́кчы, -аў адз. чу́кча, -ы, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Чукоцкай і Каракскай аўтаномных акруг, што ўваходзяць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. чукча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

чуллі́вы, -ая, -ае.

1. Якому ўласціва ўспрымальнасць знешніх, фізічных раздражненняў.

Чуллівыя нервы.

2. Які здольны ўлавіць нават нязначнае знешняе ўздзеянне.

Ч. прыбор.

3. Здольны да сентыментальнасці, тонкаадчувальны.

Чуллівае сэрца.

Ад гора людзі робяцца чуллівымі да іншых.

|| наз. чуллі́васць, -і, ж.

чу́лы, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да каго-н. з любоўю, уважліва, спагадліва.

Ч. чалавек.

2. Які сведчыць пра ўважлівасць, спагадлівасць да людзей.

Чулыя словы.

3. Уражлівы, успрымальны.

Чулае дзіцячае сэрца.

4. Які тонка, лёгка ўспрымае што-н. органамі пачуццяў.

Ч. слых.

|| наз. чу́ласць, -і, ж.

чум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лёгкае пераноснае жыллё конусападобнай формы ў некаторых паўночных народаў, якое зроблена з жэрдак, абцягнутых шкурамі, карой, войлакам лямцам і пад.

|| прым. чу́мны, -ая, -ае.

чума́, -ы́, ж.

Вострая інфекцыйная хвароба.

Эпідэмія чумы.

|| прым. чу́мны, -ая, -ае.

чума́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (уст.).

Возчык і гандляр ва Украіне і на поўдні Расіі, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары.

|| прым. чума́цкі, -ая, -ае.

Ч. абоз.

чумакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак. (уст.).

Займацца чумацкім промыслам, быць чумаком.

|| наз. чумакава́нне, -я, н. і чума́цтва, -а, н.

чумі́за, -ы, ж.

Расліна сямейства злакавых, падобная на проса.

|| прым. чумі́зны, -ая, -ае.

чу́ні, -яў, адз. чунь, -я, м.

Гумавы ці скураны абутак у выглядзе галёшаў, якія надзяваюцца пры рабоце ў шахтах, рудніках і пад.; бахілы.