Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

франтавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. фронт.

2. Прызначаны для патрэб фронту.

Ф. закон.

Франтавая аперацыя.

франта́льны, -ая, -ае.

1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы.

Франтальная атака.

Ф. ўдар.

2. перан. Такі, які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны.

Франтальная праверка дакументаў.

франтаўскі́, -а́я, -о́е.

1. гл. франт.

2. Які мае модны выгляд, крой (пра адзенне, абутак).

Ф. касцюм.

франтаўство́, -а́, н.

Залішняя ўвага да сваёй знешнасці, моднага адзення і пад.

франто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трохвугольная або паўкруглая верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізам.

|| прым. франто́нны, -ая, -ае.

франтыспі́с, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. У архітэктуры: галоўны фасад будынка.

2. Малюнак або партрэт, які змяшчаецца перад першай старонкай кнігі або зверху старонкі перад пачаткам тэксту.

|| прым. франтыспі́сны, -ая, -ае.

франці́ха гл. франт.

франці́ць, -нчу́, -нці́ш, -нці́ць; -нці́м, -нціце́, -нця́ць; незак. (разм.).

Быць франтам, модна апранацца.

Ф. у новым плацці.

францу́зы, -аў, адз. францу́з, -а, м.

Народ раманскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Францыі.

|| ж. францу́жанка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. францу́зскі, -ая, -ае.

фрахт, -у, М -хце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Плата за перавозку грузаў водным шляхам.

2. Грузы, якія перавозяцца на зафрахтаваным судне, а таксама такая перавозка.

|| прым. фрахто́вы, -ая, -ае.