Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэрміно́вы, -ая, -ае.

1. Які патрабуе неадкладнага, хуткага выканання, вырашэння.

Т. заказ.

2. Разлічаны на пэўны тэрмін.

Т. ўклад.

3. Які адбываецца ў вызначаныя законам для чаго-н. тэрміны.

Тэрміновая ваенная служба.

|| наз. тэрміно́васць, -і, ж.

тэрмі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па тэрмічнай апрацоўцы металаў.

тэрмі́т¹, -у, Мі́це, м. (спец.).

Парашкападобная сумесь алюмінію ці магнію з вокісамі некаторых металаў, якая пры гарэнні дае вельмі высокую тэмпературу.

|| прым. тэрмі́тны, -ая, -ае.

тэрмі́т², -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Насякомае гарачых краін, якое жыве вялікімі згуртаваннямі і з’яўляецца шкоднікам драўніны.

тэрмі́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Гняздо тэрмітаў².

тэрмі́чны, -ая, -ае.

Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі; цеплавы.

Тэрмічная апрацоўка металаў.

тэрмо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння тэмпературы.

тэро́р, -у, м.

1. Палітыка запалохвання, расправы з палітычнымі праціўнікамі шляхам насілля аж да фізічнага знішчэння.

Палітычны т.

2. перан. Бязлітасны, жорсткі ўціск, насілле.

Т. самадура.

|| прым. тэрарысты́чны, -ая, -ае.

тэрпенці́н, -у, м.

Смалістае рэчыва, што выдзяляецца пры надрэзе хваёвых дрэў; жывіца (у 1 знач.).

|| прым. тэрпенці́навы, -ая, -ае.

тэ́рцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

У музыцы: трэцяя ступень гамы, а таксама інтэрвал (у 2 знач.), які ахоплівае тры ступені гукарада.

Вялікая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені, які ўтрымлівае два тоны.

Малая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені, які ўтрымлівае паўтара тону.

|| прым. тэ́рцыевы, -ая, -ае.