Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэлесту́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядуцца трансляцыі тэлевізійных праграм.

тэлета́йп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэлеграфны апарат з клавіятурай як у друкарскай машынцы для перадачы тэкставых паведамленняў.

|| прым. тэлета́йпны, -ая, -ае.

тэлетайпі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто працуе на тэлетайпе.

|| ж. тэлетайпі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

тэлефа́кс, -а, м.

Сетка сувязі для перадачы графічнай інфармацыі і дакументацыі ў арыгінальным выглядзе пры дапамозе факсімільных апаратаў.

тэлефанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак.

Паведамляць па тэлефоне, а таксама званіць па тэлефоне.

|| зак. патэлефанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й.

тэлефанагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Службовае афіцыйнае паведамленне, якое перадаецца і прымаецца па тэлефоне.

тэлефанізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) тэлефанізацыю, забяспечыць (забяспечваць) тэлефонам.

|| наз. тэлефаніза́цыя, -і, ж.

Т. новага мікрараёна.

тэлефані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па тэлефаніі.

2. Работнік тэлефоннай станцыі.

|| ж. тэлефані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

тэлефані́я, -і, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае і распрацоўвае прынцыпы пабудовы сістэм тэлефоннай сувязі і неабходную для яе апаратуру.

тэлефі́льм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фільм, створаны для паказу па тэлебачанні.