Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

грэцы́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова або выраз у якой-н. мове, запазычаны з грэчаскай мовы.

грэць, грэ́ю, грэ́еш, грэ́е; грэ́ты; незак.

1. Перадаваць сваю цеплыню.

Сонца грэе.

2. Рабіць цёплым, награваць.

Г. малако.

3. Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду.

Кажух грэе добра.

4. перан. Супакойваць, суцяшаць.

Г. сэрца.

Грэюць матуліны вочы.

◊

Грэць рукі на чым (разм., неадабр.) — нажывацца несумленным спосабам.

грэ́часкі гл. грэкі.

грэ́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Травяністая меданосная расліна сямейства грэчкавых, а таксама зерне гэтай расліны, з якога робяць крупы і муку.

|| прым. грэ́чкавы, -ая, -ае і грэ́цкі, -ая, -ае.

Грэчкавы мёд.

Сямейства грэчкавых (наз.). Грэцкія крупы.

грэ́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Грэшны чалавек.

|| ж. грэ́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

грэ́шны, -ая, -ае.

Які многа награшыў або поўны граху, грахоў.

Г. чалавек.

Грэшныя думкі.