грабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.
Узмах вёсламі пры веславанні.
гравёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Мастак, майстар, які займаецца выразаннем узораў, надпісаў і пад. на цвёрдых матэрыялах.
|| прым. гравёрскі, -ая, -ае.
гравёрны, -ая, -ае.
Які адносіцца да работы, да мастацтва гравёра.
Гравёрная майстэрня.
Гравёрнае мастацтва.
гра́вій, -ю, м.
Абломкавая горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, звычайна ўжыв. ў будаўнічых работах; жвір.
|| прым. граві́йны, -ая, -ае.
гравірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.
Выразаць узоры, надпісы на якім-н. цвёрдым прадмеце, матэрыяле.
Г. партрэт.
Г. надпіс на гадзінніку.
|| зак. вы́гравіраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны і награвірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (спец.).
|| наз. гравірава́нне, -я, н. і гравіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
|| прым. гравірава́льны, -ая, -ае і гравіро́вачны, -ая, -ае.
Гравіравальныя інструменты.
Гравіровачныя работы.
гравіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
1. гл. гравіраваць.
2. мн. -і, -ро́вак. Рысунак або надпіс, выразаны на чым-н.
Ваза з гравіроўкай.
гравіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і гравёр.
|| ж. гравіро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. гравіро́ўшчыцкі, -ая, -ае.
гравіта́цыя, -і, ж.
1. Сусветнае прыцягненне; уласцівасць матэрыі, якая выяўляецца ва ўзаемным прыцягненні ўсіх цел.
2. Метад здабычы карысных выкапняў, заснаваны на адрозненні шчыльнасці мінералаў і пустой пароды (спец.).
|| прым. гравітацы́йны, -ая, -ае.
Гравітацыйная энергія.
гравю́ра, -ы, мн. -ы, -вю́р, ж.
1. Малюнак, выразаны на гладкай паверхні якога-н. цвёрдага матэрыялу (металу, дрэва, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.
Г. на медзі.
2. Від графікі, які ахоплівае творы, выкананыя такім спосабам.
|| прым. гравю́рны, -ая, -ае.
Гравюрная тэхніка.