Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гніллё, -я́, н., зб. (разм.).

Гнілыя прадметы, гніль.

гнілу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Тое, што і гніляк (у 1 знач.).

2. Гнілая, ляжалая груша.

гнілы́, -а́я, -о́е.

1. Сапсаваны гніеннем, спарахнелы, затхлы.

Гнілая салома.

Гнілая вада.

2. Сыры, дажджлівы.

Гнілая восень.

3. перан. Непрыгодны, нездаровы.

Г. настрой.

|| наз. гні́ласць, -і, ж.

гніль, -і, ж.

1. Што-небудзь гнілое, сапсаванае гніеннем.

У яблыку з’явілася г.

2. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін.

Мокрая г. бульбы.

гніля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Кусок спарахнелага, гнілога дрэва.

2. перан. Хваравіты, слабы чалавек (разм.).

гні́сці і гніць, гнію́, гніе́ш, гніе́; гніём, гніяце́, гнію́ць; гніў, гніла́, -ло́; незак.

1. Станавіцца гнілым пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

Сена гніе.

2. перан. Цяжка жыць, гібець.

Г. у акопах.

|| зак. згні́сці і згніць, -гнію́, -гніе́ш, -гніе́.

гной, гно́ю, М гнаі, м.

1. Перапрэлая сумесь памёту і подсцілу свойскай жывёлы, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.

Конскі г.

Вывесці г. з хлява.

2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.

|| прым. гнаявы́, -а́я, -о́е і гно́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

гном, -а, мн. -ы, -аў, м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі: барадаты карлік, які ахоўвае падземныя скарбы.

|| памянш. гно́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

гну́ткі, -ая, -ае.

Здольны лёгка гнуцца, гібкі.

Г. дубец.

|| наз. гну́ткасць, -і, ж.

гну́ты, -ая, -ае.

Зроблены шляхам выгінання.

Гнутая мэбля.