Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разбэ́сціцца, -бэ́шчуся, -бэ́сцішся, -бэ́сціцца; зак.

1. Маральна распусціцца, прывучыцца да дрэнных звычак.

2. Стаць непаслухмяным, разбалавацца, раздурэць.

Дзеці зусім разбэсціліся.

|| незак. разбэ́шчвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. разбэ́шчванне, -я, н.

разбэ́сціць, -бэ́шчу, -бэ́сціш, -бэ́сціць; -бэ́шчаны; зак., каго (што).

1. Маральна распусціць, прывучыць да дрэнных звычак.

2. Разбалаваць, раздурыць.

Р. дзіця.

|| незак. разбэ́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разбэ́шчванне, -я, н.

разбэ́шчаны, -ая, -ае.

1. 3 дрэннымі, амаральнымі звычкамі.

2. Разбалаваны, непаслухмяны.

Разбэшчаныя дзеці.

|| наз. разбэ́шчанасць, -і, ж.

разбэ́шчвальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто разбэшчвае.

|| ж. разбэ́шчвальніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

разбяга́цца гл. разбегчыся.

развадзя́шчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Ваеннаслужачы, які расстаўляе вартавых на пасты.

Назначыць развадзяшчага.

развадны́, -а́я, -о́е.

1. Які прызначаны, служыць для разводкі (у 2 знач.).

Р. ключ (для пілы).

2. Такі, які можна развесці¹ (у 4 знач.).

Р. мост.

разважа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Вывад, рад думак, выкладзеных у лагічна паслядоўнай форме.

2. звычайна мн. Выказванні, абмеркаванні, размовы.

Многа часу траціцца на разважанні.

Без разважання (разм.) — адразу, доўга не думаючы.

разважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Мысліць, рабіць вывады.

Умець р.

2. Паслядоўна выкладаць свае думкі наконт чаго-н.; весці гутарку.

Р. аб ролі мастацтва.

разва́жлівы, -ая, -ае.

1. Які любіць падумаць, разважыць.

Старэйшы брат больш р.

2. Які выяўляе развагу, здольнасць разважаць.

Гаворка ў яго разважлівая.

|| наз. разва́жлівасць, -і, ж.