Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

развалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паваліўшыся, рассыпацца, распасціся.

Бабка снапоў развалілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). перан. Прыйсці ў заняпад; разладзіцца.

Справа развалілася.

3. Сесці, неакуратна, шырока раскінуўшы рукі і ногі (разм.).

Р. на канапе.

|| незак. разва́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

развалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.

1. Разбураючы, паваліць, раскідаць.

Р. будыніну.

2. Прывесці ў стан развалу, у заняпад.

|| незак. разва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

разва́лкі, -лак.

Нізкія і шырокія сані з разваламі.

разва́лы, -аў.

1. Рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці.

Сані з разваламі.

2. Нізкія і шырокія сані з такой рамай.

Дзед вёз сена на развалах.

развалю́ха, -і, ДМю́се, мн. -і, -лю́х, ж. (разм.).

Пра што-н. старое, якое вось-вось разваліцца.

Не хата, а р.

Хопіць ездзіць на машыне-развалюсе.

|| памянш. развалю́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

разварны́, -а́я, -о́е.

Які добра разварваецца, рассыпчаты ў вараным выглядзе.

Разварная бульба.

разваро́т гл. развярнуцца, развярнуць.

разваро́чаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Варочаючы, раскідаць, разбурыць (што-н. складзенае, пабудаванае); развярнуць (у 1 і 2 знач.).

Р. стары будынак.

|| незак. разваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

разваро́чванне гл. развярнуць.

разваро́чвацца гл. развярнуцца.