Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разваро́чваць гл. развярнуць, разварочаць.

разварушы́цца, -рушу́ся, -ру́шышся, -ру́шыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць варушыцца, рухацца.

Мурашкі разварушыліся.

2. перан. Пачаць актыўна дзейнічаць.

|| незак. развару́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разварушы́ць гл. варушыць.

разва́рысты, -ая, -ае.

Які добра разварваецца.

Разварыстая бульба.

|| наз. разва́рыстасць, -і, ж.

развары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ва́рыцца; зак.

Варачыся, стаць зусім мяккім або занадта мяккім.

Фасоля надта разварылася.

|| незак. разва́рвацца, -аецца.

развары́ць, -вару́, -ва́рыш, -ва́рыць; -ва́раны; зак., што.

Давесці варкай да мяккасці або залішняй мяккасці.

Р. гарох.

|| незак. разва́рваць, -аю, -аеш, -ае.

развар’ява́ны, -ая, -ае.

Які развар’яваўся; раз’юшаны.

Р. натоўп.

|| наз. развар’ява́насць, -і, ж.

развар’ява́цца гл. вар’явацца.

разваява́цца, -ваюю́ся, -ваю́ешся, -ваю́ецца; -ваю́йся; зак. (разм., жарт.).

Увайшоўшы ў азарт, пачаць шумна паводзіць сябе, буяніць.

развед...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да разведкі (у 1 знач.), напр., разведпошук;

2) які мае адносіны да разведкі (у 2 знач.), напр.: разведгрупа, разведдазор, разведузвод;

3) які мае адносіны да разведкі (у 4 знач.), напр.: разведслужба, разведцэнтр, разведшкола.