Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разва́жнічацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Пачаць паводзіць сябе занадта важна, стаць не ў меру важным.

разва́жны, -ая, -ае.

1. Якому ўласціва развага, роздум; разважлівы.

Дзядзька — чалавек р.: спачатку падумае, а потым скажа.

2. Які змяшчае ў сабе павучанне, параду і пад.

Разважнае слова.

3. Спакойны, паважны, размераны.

Ісці разважным крокам.

|| наз. разва́жнасць, -і, ж.

разважны́, -а́я, -о́е.

Такі, які прадаецца на вагу.

Разважное масла.

разва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Раздзяліць на часткі пры дапамозе вагаў.

Р. муку.

Р. цукар.

|| незак. разва́жваць, -аю, -аеш, -ае.

развазны́ гл. развезці́¹.

разва́л, -у, м.

Поўны разлад, разруха, беспарадак.

Р. у гаспадарцы.

развалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).

1. Расцягнуць па частках у розныя бакі.

Р. бярвенне.

2. Раскрасці.

Р. дабро.

|| незак. развалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і развала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

развалачы́цца, -лачу́ся, -ло́чышся, -ло́чыцца; зак. (разм.).

Пачаць часта і доўга валачыцца, хадзіць усюды.

Развалачыўся хлопец, кожную ноч недзе цягаецца.

разва́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. мн. Рэшткі разбуранай пабудовы ці паселішча, руіны.

Разваліны горада.

2. перан. Пра старога або разбітага хваробай чалавека (разм.).

Ён нагадваў жывую разваліну.

разва́лісты, -ая, -ае (разм.).

3 пахістваннем з боку на бок.

Ісці развалістай паходкай.

|| наз. разва́лістасць, -і, ж.