Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разбрысці́ся, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -брыдзе́цца; -брыдзёмся, -брыдзяце́ся, -брыду́цца; -бры́ўся, -брыла́ся, -ло́ся; зак.

Разысціся з аднаго месца ў розныя бакі.

Р. па хатах.

Статак разбрыўся.

|| незак. разбрыда́цца, -а́ецца.

разбубні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, -ніце́ся, -ня́цца; зак. (разм.).

Пачаць доўга і моцна бубніць.

Нешта дзед разбубніўся.

разбудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак. (разм.).

Будуючыся, вырасці, пашырыць сваю плошчу; абзавесціся новымі будынкамі.

Горад разбудаваўся.

|| незак. разбудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

разбудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што (разм.).

Будуючы, расшырыць плошчу.

Р. пасёлак.

|| незак. разбудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

разбудзі́ць гл. будзіць.

разбуйні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; зак.

Стаць менш буйным, раздзяліцца на менш буйныя адзінкі.

Гаспадарка разбуйнілася.

|| незак. разбуйня́цца, -я́ецца.

|| наз. разбуйне́нне, -я, н.

разбуйні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -бу́йнены; зак., што.

Зрабіць менш буйным, раздзяліць на менш буйныя адзінкі.

Р. раён.

Р. вялікую гаспадарку.

|| незак. разбуйня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. разбуйне́нне, -я, н.

разбура́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто разбурае што-н.

Вораг-р.

Р. культуры.

|| ж. разбура́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. разбура́льніцкі, -ая, -ае.

разбура́льны, -ая, -ае.

Які прыносіць разбурэнне.

Разбуральная вайна.

|| наз. разбура́льнасць, -і, ж.

разбурча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак. (разм.).

Пачаць моцна і доўга бурчаць.