Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разбі́ць, разаб’ю́, разаб’е́ш, разаб’е́; разаб’ём, разаб’яце́, разаб’ю́ць; разбі́ў, -бі́ла; разбі́; разбі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. Пашкодзіць ударам, параніць.

Р. галаву.

3. перан. Загубіць, разбурыць.

Р. мары і надзеі.

Р. чужое шчасце.

4. каго-што. Раздзяліць на часткі, на групы; размеркаваць.

Р. лес на ўчасткі.

Р. атрад на групы.

5. каго-што. Перамагчы, нанесці паражэнне.

Р. ворага.

6. перан. Даказаць памылковасць, беспадстаўнасць, неабгрунтаванасць каго-, чаго-н.

Р. праціўнікаў новай ідэі.

7. Паставіць, раскінуць (палатку і пад.).

Р. лагер.

8. Распланаваўшы, пасадзіць што-н.

Р. парк.

9. што. Растрэсці, разварушыць, раскінуць.

Р. сена.

Р. гной на полі.

|| незак. разбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбіва́нне, -я, н. і разбі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 4, 7—9 знач.).

разблы́тацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

1. Раздзяліцца, разматацца.

Вузлы нарэшце разблыталіся.

Вяроўка з цяжкасцю разблыталася.

2. перан. Стаць ясным, зразумелым (разм.).

Клубок заблытаных спраў лёгка разблытаўся.

|| незак. разблы́твацца, -аецца.

разблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Раздзяліць, разматаць (зблытанае).

Р. валасы.

2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што-н., дабрацца да сутнасці чаго-н.

Р. складанае пытанне.

|| незак. разблы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

разбо́й, -ю, м.

Узброены напад з мэтай аграблення, забойства.

Марскі р.

|| прым. разбо́йны, -ая, -ае.

разбо́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік.

2. Свавольнік, балаўнік, нягоднік (звычайна ў звароце; разм., жарт.).

Ах, р., што ты робіш!

|| ж. разбо́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. разбо́йніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і разбо́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

разбо́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Займацца разбоем, быць разбойнікам (у 1 знач.).

разбо́львацца гл. разбалецца.

разбо́р, -у, м.

1. гл. разабраць.

2. Адбор, выбар (разм.).

Высякалі лес без разбору.

Крытыкаваць ты крытыкуй, але з разборам.

3. Разгляд судовай справы.

Судовы р.

На (пад) шапачны разбор; на разбор шапак (паспець, з’явіцца, прыйсці; разм.) — пад канец, калі ўсе разыходзяцца, усё скончылася.

разбо́рка гл. разабраць.

разбо́рлівы, -ая, -ае.

1. Строгі ў выбары, патрабавальны.

Р. тэлеглядач.

2. Які лёгка разабраць, успрыняць на слых і пад.; выразны.

Р. почырк.

Напісаць разборліва (прысл.).

|| наз. разбо́рлівасць, -і, ж.