Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разве́шваць гл. развесіць, развешаць.

разве́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́ецца; зак.

1. Разнесціся ва ўсе бакі ад ветру і пад.

Дым развеяўся.

2. перан. Рассеяцца, знікнуць.

Сумненні развеяліся.

|| незак. разве́йвацца, -аецца.

разве́яць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; -ве́й; -ве́яны; зак., што.

1. Разнесці ў розныя бакі (ветрам).

Віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў.

2. перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць.

Р. трывогу.

Р. сумненні.

|| незак. разве́йваць, -аю, -аеш, -ае.

развёрстваць гл. развярстаць.

развёрстка, -і, ДМ -тцы, ж.

Планавае размеркаванне каго-, чаго-н.

Р. спецыялістаў.

развідне́цца, -е́ецца; безас., зак.

Тое, што і развіднець.

Не зусім яшчэ развіднелася.

|| незак. разві́днівацца, -аецца і развідня́цца, -я́ецца.

развідне́ць, -е́е; безас., зак.

Пра світанне, наступленне дзённага святла.

Развіднела ўжо.

|| незак. развідня́ць, -я́е.

разві́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. Раздвоены ствол, сук і пад., а таксама месца, дзе пачынаецца раздваенне.

Р. дуба.

2. Месца разыходжання дарогі і пад.

На развіліне дарог.

разві́лісты, -ая, -ае.

3 развілінай.

Р. ствол старога дрэва.

|| прым. разві́лістасць, -і, ж.

разві́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Тое, што і развіліна (у 2 знач.).

На развілцы дарог адбылася сустрэча.