Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разво́ддзе, -я, н.

Вясенні разліў, веснавая вада.

разво́дзіцца¹ гл. развесціся¹.

разво́дзіцца² гл. развесціся².

разво́дзіць¹ гл. развесці¹.

разво́дзіць² гл. развесці².

разво́дзіць³ гл. развесці³.

разво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. развесці¹.

2. Інструмент для развядзення зубоў пілы (спец.).

разво́ды, -аў.

1. Буйныя неакрэсленыя ўзоры на чым-н.

Матэрыя ў р.

2. Няроўныя, звілістыя падцёкі, рагі (разм.).

На сцяне р. ад сырасці.

разво́з гл. развезці¹.

разво́зіць¹ гл. развезці¹.