Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

энцыклапеды́зм, -у, м. (кніжн.).

Усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Энцыклапедычныя веды.

энцыклапеды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Усебакова адукаваны, дасведчаны чалавек.

|| ж. энцыклапеды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. энцыклапеды́сцкі, -ая, -ае.

энцыклапе́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне па ўсіх або асобных галінах ведаў, звычайна ў выглядзе слоўніка.

Музычная э.

Дзіцячая э.

2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжн.).

Э. матэматычных ведаў.

Хадзячая энцыклапедыя (жарт.) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Э. слоўнік.

энцэфалі́т, -у, Мі́це, м.

Запаленне галаўнога мозга.

|| прым. энцэфалі́тны, -ая, -ае.

эпале́т, -а, М -е́це, часцей мн. -ы, -аў, м.

1. Наплечны знак адрознення воінскага звання на ваеннай форме (уст.).

2. Парадны пагон афіцэраў, генералаў і адміралаў, упрыгожаны махрамі, пазументамі (у некаторых арміях).

3. Элемент дэкору адзення.

|| прым. эпале́тны, -ая, -ае.

эпапе́я, -і, мн. -і, -пе́й, ж.

1. Вялікі твор эпічнага жанру, у якім апісваюцца значныя гістарычныя падзеі.

Э.

Івана Мележа «Людзі на балоце».

2. перан. Буйная, значная падзея, якая ахоплівае цэлы гістарычны перыяд.

Э.

Вялікай Айчыннай вайны.

|| прым. эпапе́йны, -ая, -ае.

э́пас, -у, м.

1. Апавядальны род літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі) (спец.).

2. Творы народнай творчасці — гераічныя сказанні, песні, паданні, аб’яднаныя агульнай тэмай, нацыянальнай прыналежнасцю, храналогіяй і пад.

Былінны э.

|| прым. эпі́чны, -ая, -ае.

Э. жанр.

эпаха́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які вызначае эпоху; важны, значны.

Эпахальныя творы мастацкай літаратуры.

|| наз. эпаха́льнасць, -і, ж.

эпіго́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, пазбаўлены творчай арыгінальнасці, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў.

|| прым. эпіго́нскі, -ая, -ае.

эпіго́нства, -а, н. (кніжн.).

Пераймальная, пазбаўленая творчай арыгінальнасці дзейнасць у якой-н. інтэлектуальнай сферы.

|| прым. эпіго́нскі, -ая, -ае.