Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цмо́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Гучна цалавацца.

|| аднакр. цмо́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся.

|| наз. цмо́канне, -я, н.

цмо́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. Утвараць губамі гук, падобны на гук усмоктвання.

2. каго-што. Гучна цалаваць (разм.).

|| аднакр. цмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цмо́канне, -я, н.

цнатлі́вы, -ая, -ае.

1. Які зберагае, захоўвае высокую мараль і чысціню чалавечых адносін.

Ц. юнак.

2. Які не страціў нявіннасці.

|| наз. цнатлі́васць, -і, ж.

цно́та, -ы, ДМ цно́це, ж.

1. Маральная чысціня.

2. Дзявочая нявіннасць.

цно́тны, -ая, -ае.

Тое, што і цнатлівы.

|| наз. цно́тнасць, -і, ж.

цо́каль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Ніжняя патоўшчаная частка сцяны, збудавання, калоны, помніка, якая абапіраецца на фундамент.

Ц. калоны.

Ц. шматпавярховага дома.

2. Металічная частка элекгрычнай лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне (спец.).

|| прым. цо́кальны, -ая, -ае.

Ц. паверх.

цо́кат, -у, М -каце, м.

Гукі цокання, удары ног, капытоў.

Ц. падкоў.

цо́каць¹, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць адрывістыя кароткія гукі, стукаючы чым-н. цвёрдым аб камень, метал і пад.

Падковы цокаюць па бруку.

2. Утвараць кароткія звонкія гукі (пра птушак, звяроў і пад.).

|| аднакр. цо́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цо́канне, -я, н.

цо́каць², -аю, -аеш, -ае; незак. (спец.).

Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках.

|| наз. цо́канне, -я, н.

цо́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і цапаць.

|| аднакр. цо́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цо́панне, -я, н.