Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

эмба́рга, нескл., н. (спец.).

Дзяржаўная забарона ўвозу ці вывазу замежных тавараў, каштоўнасцей або затрыманне дзяржавай маёмасці (суднаў, узбраення), якая належыць замежнай дзяржаве, у сувязі з палітычнымі ўскладненнямі.

Эканамічнае э.

эмбле́ма, -ы, мн. -ы, -ле́м, ж.

Відарыс, умоўнае абазначэнне якога-н. паняцця, ідэі.

Голуб — э. міру.

Нацыянальная э.

|| прым. эмблематы́чны, -ая, -ае.

эмбрыёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне эмбрыялогіі.

эмбрыён, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Зародак чалавека ці жывёлы на пачатковых стадыях развіцця.

|| прым. эмбрыяна́льны, -ая, -ае.

эмбрыяло́гія, -і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае ўтварэнне і развіццё эмбрыёнаў.

|| прым. эмбрыялагі́чны, -ая, -ае.

эмігра́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто эмігрыраваў, знаходзіцца ў эміграцыі.

|| ж. эмігра́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эмігра́нцкі, -ая, -ае.

эмігра́цыя, -і, ж.

1. Добраахвотнае або вымушанае перасяленне са сваёй радзімы ў іншую краіну па палітычных, эканамічных і іншых матывах.

2. Знаходжанне за межамі сваёй радзімы ў выніку такога перасялення.

Быць два гады ў эміграцыі.

3. зб. Эмігранты.

|| прым. эміграцы́йны, -ая, -ае.

эмігры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) са сваёй радзімы ў іншую краіну.

эмі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тытул правіцеля, князя ў некаторых мусульманскіх краінах Усходу і Афрыкі, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. эмі́рскі, -ая, -ае.

эміра́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.

Дзяржава, якая ўзначальваецца эмірам, кіруецца Саветам эміраў.