Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грыме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; незак.

1. Утвараць моцныя гукі, грукат.

Грымяць калёсы па бруку.

За лесам грымела (безас.). Г. каструлямі.

2. перан. Мець вялікую папулярнасць, славу.

Г. на ўсю краіну.

|| зак. прагрыме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́.

|| аднакр. гры́мнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).

грымёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік тэатра, які грыміруе артыстаў.

|| прым. грымёрскі, -ая, -ае.

грымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.

1. Накладваць грым з мэтай надання акцёру патрэбнага для яго ролі выгляду.

2. пад каго або кім-чым. Пры дапамозе грыму надаваць каму-н. якую-н. знешнасць.

Г. пад селяніна.

Г. артыста клоўнам.

|| зак. загрымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і нагрымірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| звар. грымірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. загрымірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. грыміро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і грымірава́нне, -я, н.

грымлі́вы, -ая, -ае (разм.).

3 громам, грымотамі.

Грымлівае лета.

гры́мнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

1. 3 грукатам паваліцца, упасці.

Г. з калёс.

2. Ударыцца аб што-н.

Г. аб вушак.

гры́мнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. грымець.

2. Нечакана, раптоўна пачацца.

Грымнула вайна.

3. чым і без дап. 3 сілай ударыць, стукнуць.

Г. кулаком па стале.

Г. палена на падлогу.

4. 3 шумам, грукатам паваліцца, упасці.

Г. з лесвіцы.

грымо́тны, -ая, -ае.

1. Які стварае гром, грымоты.

Грымотныя хмары.

2. Моцны, аглушальны.

Г. выбух.

грымо́ты, -мо́т і -аў.

Раскацістыя гукі грому.

грыму́чы, -ая, -ае.

1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум.

Грымучыя калёсы.

2. Шумны, гучны.

Г. аркестр.

Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва ў выглядзе крышталічнага белага парашку.

Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

грым-прыбіра́льня, грым-прыбіра́льні, мн. грым-прыбіра́льні, грым-прыбіра́льняў, ж. (спец.).

Пакой у тэатры, цырку і пад., у якім артысты рыхтуюцца да выступлення.