Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дакро́іць, -кро́ю, -кро́іш, -кро́іць; -кро́ены; зак., што.

1. Закончыць кройку чаго-н.

Д. сукенку.

2. Адрэзаць дадатковую частку ад цэлага або парэзаць што-н. дадаткова на кавалкі.

Д. хлеб.

|| незак. дакро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

дакрыча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак. (разм.).

1. каго. Моцна клічучы каго-н., вымусіць адклікнуцца.

Крычаў, крычаў, так і не дакрычаўся вас.

2. да чаго. Крыкам давесці сябе да непажаданых вынікаў.

Д. да хрыпаты.

дактара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая залічана ў дактарантуру для падрыхтоўкі дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара навук.

|| ж. дактара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дактара́нцкі, -ая, -ае.

дактаранту́ра, -ы, ж.

Форма павышэння кваліфікацыі асобы з мэтай атрымання вучонай ступені доктара навук.

дактара́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Іспыты на ступень доктара ў вышэйшай школе Заходняй Еўропы.

дакто́рка і до́ктарка, -і, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Жанчына-ўрач.

Прыступіла да працы новая д.

дактры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Вучэнне, навуковая філасофская, палітычная, ідэалагічная і пад. канцэпцыя.

Ваенная д.

дактрынёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які ўпарта трымаецца якой-н. дактрыны, догмы; схаласт.

|| прым. дактрынёрскі, -ая, -ае.

дактрынёрства, -а, н. (кніжн.).

Дактрынёрскія адносіны да рэчаіснасці; дагматызм.

дактылало́гія, -і, ж. (спец.).

Своеасаблівая форма маўлення глуханямых: узнаўленне пры дапамозе пальцаў рук арфаграфічнай формы слова; ручная азбука.

|| прым. дактылалагі́чны, -ая, -ае.