Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грыбападо́бны, -ая, -ае.

Які мае форму грыба.

Грыбападобнае воблака.

|| наз. грыбападо́бнасць, -і, ж.

грыбасе́й, -ю, м. (разм.).

Цёплы дробны дождж, які спрыяе росту грыбоў.

грыбні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто збірае або любіць збіраць грыбы.

|| ж. грыбні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

грыбні́ца¹, -ы, ж.

1. Вегетатыўнае цела грыба, якое складаецца з бясколерных тонкіх ніцей.

2. Цяпліца для вырошчвання грыбоў.

грыбні́ца² гл. грыбнік.

грыбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. гл. грыб.

2. Мікраарганізм, які адносіцца да грыбоў, выклікае захворванне скуры і інш.

3. Збудаванне ў форме грыба для адпачынку, сховы ад сонца, дажджу і пад.

|| прым. грыбко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Грыбковыя захворванні.

гры́ва, -ы, мн. -ы, грыў, ж.

Доўгія валасы на шыі некаторых жывёл.

Конская г.

грыва́сты, -ая, -ае (разм.).

3 вялікай грывай.

гры́жа, -ы, мн. -ы, грыж, ж.

1. Хвароба, звязаная з выпадзеннем часткі якога-н. унутранага органа за межы поласці, у якой ён знаходзіцца.

2. Выпучаны такім чынам орган.

|| прым. гры́жавы, -ая, -ае.

гры́злі, нескл., м.

Паўночнаамерыканскі буры мядзведзь.