Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гру́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).

1. Стукнуцца аб што-н.

Г. патыліцай аб сцяну.

2. Зваліцца або паваліцца з грукатам, шумам.

Качарга грукнулася аб падлогу.

грум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слуга, які конна суправаджае конніка або едзе на козлах, на задку экіпажа.

грунт, -у, М -нце, мн. грунты́, -о́ў, м.

1. Глеба, зямля.

Гліністы г.

2. Цвёрдае дно пад вадой.

Убіць па́лі ў г.

3. Слой рэчыва, якім пакрыта палатно ці дрэва, прызначаныя для жывапісу.

Нанесці г. на палатно.

4. перан. Тое галоўнае, на чым асноўваецца, грунтуецца што-н.

|| прым. грунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Грунтавыя воды.

Грунтавая дарога (не брукаваная). Грунтавыя фарбы.

грунтава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.

Асноўвацца, базіравацца.

Г. на правераных фактах.

грунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Пакрываць грунтам (у 3 знач.).

Г. палатно.

|| зак. загрунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. грунтава́нне, -я, н. і грунто́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. грунто́вачны, -ая, -ае і грунтава́льны, -ая, -ае.

грунтва́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

Прыбор для праверкі гарызантальнага становішча лініі на плоскасці, ужыв. ў будаўнічых, цяслярскіх работах.

|| прым. грунтва́гавы, -ая, -ае.

грунто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. грунтаваць.

2. Тое, што і грунт (у 3 знач.).

грунто́ўны, -ая, -ае.

Трывалы, глыбокі.

Г. адказ.

|| наз. грунто́ўнасць, -і, ж.

гру́па, -ы, мн. -ы, груп, ж.

1. Некалькі чалавек або прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца блізка адзін ля аднаго.

Г. людзей.

Г. дамоў.

2. Сукупнасць людзей з агульнымі інтарэсамі, з адной прафесіяй і пад.

Г. студэнтаў.

3. Сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных агульнымі адзнакамі.

Г.раслін.

|| памянш. гру́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

|| прым. групавы́, -а́я, -о́е.

групава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -пу́ецца; -пу́емся, -пу́ецеся, -пу́юцца; незак.

Размяшчацца, збірацца групамі.

|| зак. згрупава́цца, -пу́ецца; -пу́емся, -пу́ецеся, -пу́юцца; -пу́йцеся.