Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эвалю́цыя, -і, ж.

Працэс павольнага паступовага змянення каго-, чаго-н. ад аднаго стану да другога, у тым ліку працэс бесперапыннага колькаснага змянення каго-, чаго-н., які прыводзіць да якаснага змянення.

|| прым. эвалюцы́йны, -ая, -ае.

Эвалюцыйнае развіццё.

Эвалюцыйнае вучэнне — тэорыя аб паходжанні і развіцці жыцця.

эвалюцыяні́зм, -у, м. (кніжн.).

Вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жыцця.

|| прым. эвалюцыяністы́чны, -ая, -ае і эвалюцыяні́сцкі, -ая, -ае.

эвалюцыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй і эвалюцыянава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак. і незак. (кніжн.).

Развіцца (развівацца) эвалюцыйным шляхам, зазнаць (зазнаваць) эвалюцыю.

|| наз. эвалюцыяні́раванне і эвалюцыянава́нне, -я, н.

эвалюцыяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прыхільнік эвалюцыянізму.

|| ж. эвалюцыяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эвалюцыяні́сцкі, -ая, -ае.

эве́нкі, -аў, адз. эве́нк, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Эвенкійскай аўтаномнай акругі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. эвенкі́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -кі́ек.

|| прым. эвенкі́йскі, -ая, -ае.

эвентуа́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Магчымы пры пэўных умовах, дапушчальны.

|| наз. эвентуа́льнасць, -і, ж.

эве́ны, -аў, адз. эве́н, -а, м.

Народ, роднасны эвенкам, які жыве на ўзбярэжжы Ахоцкага мора і ў паўночных раёнах Якуціі.

|| ж. эве́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. эве́нскі, -ая, -ае.

эгаі́зм, -у, м.

Сябелюбства, перавага сваіх асабістых інтарэсаў над інтарэсамі іншых людзей.

|| прым. эгаісты́чны, -ая, -ае.

эгаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, якому ўласцівы эгаізм; сябелюб.

|| ж. эгаі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эгаісты́чны, -ая, -ае.

эгаісты́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да эгаізму, да эгаіста, уласцівы ім.

Эгаістычныя паводзіны.

2. Прасякнуты эгаізмам; сябелюбівы.

Эгаістычная асоба.

|| наз. эгаісты́чнасць, -і, ж.