Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хрусце́ць, хрушчу́, хрусці́ш, хрусці́ць; хрусці́м, хрусціце́, хрусця́ць; хрусце́ў, -це́ла; хрусці́; незак.

Тое, што і хрустаць.

Снег хрусціць пад нагамі.

|| аднакр. хру́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хрусце́нне, -я, н.

хрушч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Жук сямейства пласцініставусых; майскі жук.

хрушчы́, -о́ў, адз. хрушч, -а́, м.

Сухое рассыпчатае пячэнне з тонкіх палосак цеста, якія пякуць у масле ці алеі.

Х. пасыпаюць цукровай пудрай.