Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

філатэлі́я, -і, ж.

Калекцыянаванне і вывучэнне паштовых марак, паштовых знакаў.

|| прым. філатэлісты́чны, -ая, -ае.

філафані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца філафаніяй.

|| ж. філафані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. філафані́сцкі, -ая, -ае.

філафані́я, -і, ж.

Калекцыянаванне гуказапісаў на розных носьбітах.

|| прым. філафані́чны, -ая, -ае.

філе́¹, нескл., н.

1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

2. Кусок мяса або рыбы, ачышчаны ад касцей, а таксама ежа з такога мяса.

Ф. скумбрыі.

|| прым. філе́йны, -ая, -ае.

філе́², нескл., н.

Вышыўка па сетцы з нітак або ажурная вязка.

|| прым. філе́йны, -ая, -ае.

Філейная работа.

філе́й, -ю, м.

Тое, што і філе¹ (у 1 знач.).

|| прым. філе́йны, -ая, -ае.

Філейная выразка.

філё́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, -лёнг і -аў, ж. (спец.).

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную або іншую раму.

2. Вузкая каляровая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панэль ад верхняй часткі сцяны.

|| прым. філянго́вы, -ая, -ае.

філё́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Паліцэйскі агент, сышчык.

|| прым. філё́рскі, -ая, -ае.

філігра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да філіграні; зроблены з філіграні (у 1 знач.).

Філігранныя вырабы.

2. перан. Вельмі дакладны, які патрабуе асаблівай увагі да дробязей і дэталей, старанна і тонка выкананы.

Філіграннае майстэрства.

|| прым. філігра́ннасць, -і, ж.

філігра́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Мастацкі ювелірны выраб з тонкага кручанага залатога, сярэбранага або іншага дроту, які мае выгляд карункаў.

2. Вадзяны знак на паперы, а таксама папера з такім знакам.