Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фігу́ра, -ы, мн. -ы, -гу́р, ж.

1. У геаметрыі: частка плоскасці, абмежаваная замкнутай лініяй, а таксама наогул сукупнасць размешчаных пэўным чынам пунктаў, ліній, паверхней і цел.

2. Комплекс рухаў пры выкананні чаго-н. (у танцы, пры катанні на лыжах і пад.).

Першая ф. кадрылі.

3. Постаць чалавека або жывёлы ў скульптуры, жывапісе.

Скульптурная ф.

4. Пра чалавека (звычайна невядомага, незнаёмага ці кепска бачнага).

У цемнаце прайшлі тры фігуры.

5. Целасклад, а таксама знешнія абрысы, формы чалавека.

Дзяўчына з прыгожай фігурай.

6. перан. Пра чалавека як носьбіта якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

Буйная палітычная ф.

Раней ён быў вялікай фігурай.

7. У шахматах: кароль, ферзь, ладцзя, слон і конь.

8. У гульні ў карты: старшая ігральная карта — валет, дама, кароль, туз.

9. Моўны зварот, стылістычны прыём, які надае мове асаблівую выразнасць.

Рытмічныя фігуры.

|| памянш. фігу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 3 і 5 знач.).

|| прым. фігу́рны, -ая, -ае (да 5 знач.).

фігурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н., прымаючы ўдзел у чым-н.

Ф. на сходзе ў якасці запрошанага.

2. Называцца, упамінацца.

Гэта праблема не фігуравала на з’ездзе.

|| наз. фігурава́нне, -я, н.

фігура́льны, -ая, -ае.

Алегарычны, вобразны.

Ф. зварот.

Ф. сэнс.

|| наз. фігура́льнасць, -і, ж.

фігура́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Танцоўшчык у групавых балетных выступленнях (уст.).

2. Тое, што і статыст (уст.).

3. Той, хто праходзіць у якасці абвінавачанага, падазраванага або сведкі па судовай справе.

Ф. крымінальнай справы.

|| ж. фігура́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

фігу́рны, -ая, -ае.

1. гл. фігура.

2. Які мае складаную форму, мае ўзор.

Фігурная рамка.

3. Які выконваецца з фігурамі (у 2 знач.) або прызначаны для такога выканання.

Фігурнае плаванне.

Фігурнае катанне на каньках.

Фігурныя канькі.

4. Які мае прыгожую фігуру (разм.).

Фігурная дзяўчына.

|| наз. фігу́рнасць, -і, ж.

фігуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца фігурным катаннем на каньках.

|| ж. фігуры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

фігу́рысты, -ая, -ае (разм.).

1. Складаны па форме.

Фігурыстая разьба.

2. Які мае прыгожую фігуру (у 5 знач.).

Ф. хлопец.

фідэі́зм, -у, м.

Філасофскае вучэнне, якое сцвярджае прымат веры над розумам.

|| прым. фідэісты́чны, -ая, -ае.

фідэі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік фідэізму.

|| ж. фідэі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фідэі́сцкі, -ая, -ае.

фіёрд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вузкі, з крутымі і высокімі берагамі марскі заліў, які глыбока ўразаецца ў сушу.

Скандынаўскія фіёрды.