Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фланёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто фланіруе, пазбягае работы.

|| прым. фланёрскі, -ая, -ае.

флані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак. (разм.).

Прагульвацца, хадзіць без мэты, бяздзейнічаць.

фланкі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак. (спец.).

1. Быць на флангу, абараніць (абараняць), прыкрываючы з флангаў.

2. Абстраляць (абстрэльваць) з флангаў прадольным агнём.

|| наз. фланкі́раванне, -я, н.

флары́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Старадаўняя заходнееўрапейская залатая або сярэбраная манета (першапачаткова ў Фларэнцыі).

2. У Нідэрландах: тое, што і гульдэн.

флары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Вучоны, які вывучае флору.

2. Мастак, які стварае свае творы з раслін, кветак і пад.

фларысты́чны гл. флора.

флатаво́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

Марскі военачальнік, камандуючы флотам.

|| прым. флатаво́дчы, -ая, -ае.

флаты́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

1. Злучэнне ваенных суднаў, прызначаных для дзеянняў на рэках, азёрах і ў прыбярэжнай зоне мора.

2. Атрад караблёў спецыяльнага прызначэння.

Кітабойная ф.