тэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.
Музычны т.
Захапляцца тэатрам.
2. Установа, якая мае пэўны склад артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.
Калектыў тэатра.
Працаваць у тэатры.
3. перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.
Т. ваенных дзеянняў.
4. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка або літаратурнай школы.
Т.
Шэкспіра.
○
Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.
|| прым. тэатра́льны, -ая, -ае (у 1 і 2 знач.).
тэатразна́вец, -на́ўца, мн. -на́ўцы, -на́ўцаў, м.
Спецыяліст у галіне тэатразнаўства.
тэатразна́ўства, -а, н.
Галіна мастацтвазнаўства, прысвечаная вывучэнню тэатра, яго тэорыі, гісторыі і ролі ў грамадскім жыцці.
|| прым. тэатразна́ўчы, -ая, -ае.
тэатра́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра.
|| ж. тэатра́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.
тэатралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры.
Т. раман.
|| наз. тэатраліза́цыя, -і, ж.
тэатра́льны, -ая, -ае.
1. гл. тэатр.
2. перан. Ненатуральны, паказны, разлічаны на знешні эфект.
Т. жэст.
|| наз. тэатра́льнасць, -і, ж.
тэ́за, -ы, мн. -ы, тэз і -аў, ж. (спец.).
Тое, што і тэзіс (у 1 знач.).
тэзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Скласці (складаць) тэзісы да артыкула, даклада і пад.
тэзаўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак. і незак., што (спец.).
Зрабіць (рабіць) тэзаўрацыю.
тэзаўра́цыя, -і, ж. (спец.).
Накапленне золата (зліткаў, манет) як скарбу прыватнымі асобамі.