Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

журналі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Літаратурны работнік, які займаецца журналістыкай.

|| ж. журналі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

|| прым. журналі́сцкі, -ая, -ае.

журналі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць у газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні.

Займацца журналістыкай.

2. зб. Перыядычныя выданні.

Беларуская ж.

журча́ць і журчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; незак.

1. Пра ваду: пераліваючыся, ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі.

Пад гарой журчаў ручаёк.

2. перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра гутарку).

|| наз. журча́нне, -я, н.

журы́, нескл., н., зб.

Група спецыялістаў, якая прысуджае ўзнагароды і прэміі на конкурсах, выстаўках, спаборніцтвах.

Ж. балетнага конкурсу.

Судзейскае ж.

журы́цца, журу́ся, жу́рышся, жу́рыцца; незак.

Знаходзіцца ў стане журбы; маркоціцца, сумаваць па кім-, чым-н.

Не журыся, сынку.

Ж. па маці.