журча́ць і журчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; незак.

1. Пра ваду: пераліваючыся, ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі.

Пад гарой журчаў ручаёк.

2. перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра гутарку).

|| наз. журча́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)