Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грот², -а, М гро́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Ніжні прамы парус на грот-мачце.

Грот-мачта — сярэдняя, самая высокая мачта на парусных і вёсельных суднах.

гро́хат, -а, М -хаце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Вялікае рэшата для прасейвання сыпкіх матэрыялаў і сарціроўкі іх па велічыні.

2. Машына для прасейвання з такімі рашотамі.

Валковы г.

грош, гро́ша, мн. гро́шы, -аў, м.

1. Дробная медная манета ў царскай Расіі.

Хай грошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка). Ні гроша няма.

2. Разменная дробная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах.

Ні ў грош не ставіць каго-, што-н. — зусім не цаніць, не лічыцца з кім-, чым-н.

Устаўляць (уставіць) свае тры грошы (разм., неадабр.) — умешвацца ў чужыя справы.

гро́шы, -ай, Д граша́м, Т граша́мі і грашы́ма, М граша́х.

1. Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы.

Дробныя г.

Размяніць г.

2. Сродкі, капітал.

Вялікія г.

Кішэнныя грошы — грошы на дробныя расходы.

|| памянш. гро́шыкі, -аў, мн.

|| прым. грашо́вы, -ая, -ае.