электрарухаві́к, -а́,
Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.
электрарухаві́к, -а́,
Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.
электрару́хаючы, -ая, -ае.
У выразе: электрарухаючая сіла — крыніца энергіі, якая выклікае і падтрымлівае электрычны ток у замкнутым ланцугу; велічыня, што характарызуе такую крыніцу.
электрасамава́р, -а,
Самавар, у якім вада награваецца з дапамогай электраэнергіі.
электрасо́н, -сну́,
Медыцынская працэдура, якая выклікае сон пад уздзеяннем слабага імпульснага электрычнага току на галаўны мозг.
электраста́нцыя, -і,
Электрычная станцыя — прадпрыемства на якім здабываецца электраэнергія з іншых відаў энергіі.
электраста́тыка, -і,
Раздзел электрадынамікі, які вывучае ўласцівасці электрычнасці, узаемадзеянне электрычных зарадаў у адносна нерухомым стане.
||
электратабло́,
Экран з электрычнымі сігнальнымі сістэмамі інфармацыйнага прызначэння.
электратра́нспарт, -у,
Транспарт, які працуе на электрычнай цязе.
||
электратэрапі́я, -і,
Тое, што і электралячэнне.
||
электратэ́хнік, -а,
1. Спецыяліст па электратэхніцы.
2. Рабочы, які займаецца ўстаноўкай, зборкай, рамонтам