Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гру́жаны, -ая, -ае.

3 грузам, нагружаны.

Гружаныя вагоны.

груз, -у, мн. гру́зы, -аў, м.

1. Цяжар, цяжкі прадмет.

Скінуць г. з калёс.

2. Тавары, прызначаныя для перавозкі.

Вагоны з грузам.

Падрыхтаваць г. для перавозкі.

|| прым. грузавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Грузавыя перавозкі.

груза...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. грузавы, напр.: грузаапорны, грузапад’ёмнік, грузаадпраўшчык, грузаатрымальнік, грузапаток, грузаперавозкі, грузапасажырскі, грузатаксі.

грузаабаро́т, -у, Мо́це, м.

Колькасць грузаў, перавезеных транспартам за пэўны час.

Павялічыць г. на чыгуначных перавозках.

|| прым. грузаабаро́тны, -ая, -ае.

грузаадпра́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто адпраўляе грузы.

грузаатрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, на чыё імя адпраўляецца груз.

грузаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Грузавы аўтамабіль.

грузавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. груз.

2. Прызначаны для перавозкі грузаў.

Грузавыя аўтамашыны.

Грузавое таксі.

грузапад’ёмнасць, -і, ж.

Гранічная вага грузу, які можа быць падняты якім-н. механізмам, вагонам, суднам.

грузапад’ёмны, -ая, -ае.

Прызначаны для падымання грузаў.

Г. кран.