Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

электраво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лакаматыў з рухавіком, што працуе ад электрасеткі.

|| прым. электраво́зны, -ая, -ае.

электравозабудава́нне, -я, н.

Выпуск электравозаў.

|| прым. электравозабудаўні́чы, -ая, -ае.

электрагіта́ра, -ы, мн. -ы, -та́р, ж.

Гітара з электрычным узмацненнем гучання.

электрагрэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Электрычная грэлка.

электрадына́міка, -і, ДМ -міцы, ж. (спец.).

Тэорыя электрамагнітных працэсаў.

|| прым. электрадынамі́чны, -ая, -ае.

электразасцерага́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне для засцярогі электрычных правадоў і прыбораў ад перагрэву.

электразвано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

Электрычны званок.

электразва́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Зварка металаў пры дапамозе электрычнай энергіі.

2. Электразварачны цэх; электразварачная ўстаноўка (разм.).

|| прым. электразва́рачны, -ая, -ае.

электразва́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па электразварцы.

|| ж. электразва́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. электразва́ршчыцкі, -ая, -ае.

электракамі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Камін, які працуе на электрычнай энергіі.