Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цеплахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Марское або рачное судна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. цеплахо́дны, -ая, -ае.

цеплацэнтра́ль, -і, Т -ллю, мн. -і, -ей і -яў, ж. (разм.).

Тое, што і цеплаэлектрацэнтраль.

цеплаэлектрацэнтра́ль, -і, Т -ллю, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Цеплавая электрастанцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію і цяпло, якое накіроўваецца спажыўцам у выглядзе гарачай вады і пары (ЦЭЦ).

цеплаэнерге́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

Галіна цеплатэхнікі, якая займаецца пераўтварэннем цеплаты ў іншыя віды энергіі (механічную, электрычную).

|| прым. цеплаэнергеты́чны, -ая, -ае.

це́пліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.

Тое, што і цяпліцца.

це́пліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

Тое, што і цяпліць.

цеплыня́, -і́, ж.

1. Нагрэтасць чаго-н.

Адчуваць цеплыню рук.

2. Адчуванне ўнутранага цяпла.

Па целе разлілася прыемная ц.

3. перан. Сардэчнасць, дабрата, ласка; добрыя, шчырыя адносіны да каго-, чаго-н.

У яго словах чулася душэўная ц.

церабі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Машына для цераблення лёну, канапель.

церабі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які цярэбіць лён, каноплі.

|| ж. церабі́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

церабі́цца, цераблю́ся, цярэ́бішся, цярэ́біцца; незак.

1. Рабіць дробныя, частыя рухі, вызваляючыся ад каго-, чаго-н.; атрасацца.

Ц. ад камароў.

2. Чысціцца дзюбай (пра птушак).

|| зак. ацерабі́цца, ацераблю́ся, ацярэ́бішся, ацярэ́біцца (да 1 знач.).