Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэманстра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая дэманструе (у 2 знач.) што-н.

Д. машын на прамысловай выстаўцы.

|| прым. дэманстра́тарскі, -ая, -ае.

дэманстраты́ўны, -ая, -ае.

1. Які ўчыняецца з мэтай дэманстрацыі (у 5 знач.).

Дэманстратыўнае адмаўленне ад дзяжурства.

Дэманстратыўна (прысл.) пакінуць сход.

2. Які з’яўляецца тактычнай дэманстрацыяй (у 4 знач.) з мэтай заблытаць праціўніка.

Д. манеўр.

дэманстра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Масавае шэсце для выказвання якіх-н. грамадска-палітычных настрояў.

Першамайская д.

2. Нагляднае азнаямленне з чым-н., публічны паказ.

Д. фільма.

3. Праяўленне, сведчанне чаго-н.

Д. патрыятызму.

4. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

5. Дзеянне, якое падкрэслена выказвае пратэст супраць чаго-н., нязгоду з чым-н.

Устроіць дэманстрацыю каму-н.

|| прым. дэманстрацы́йны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.).

Дэманстрацыйныя табліцы.

Дэманстрацыйная зала.

дэмантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е і дэманці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Разабраць (разбіраць), зняць (знімаць) што-н., каб адрамантаваць або перамясціць на новае месца.

Д. электрастанцыю.

|| наз. дэманта́ж, -у́, м. Д. аўтаматычнай лініі.

|| прым. дэманта́жны, -ая, -ае.

дэмаралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго (што).

Вы́клікаць (выкліка́ць) дэмаралізацыю.

Д. праціўніка.

дэмараліза́цыя, -і, ж.

Заняпад духу, дысцыпліны, разлажэнне, а таксама разбэшчанасць, упадак маралі.

дэмарка́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці спецыяльнымі знакамі граніц паміж сумежнымі дзяржавамі.

2. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.

|| прым. дэмаркацы́йны, -ая, -ае.

Дэмаркацыйная лінія

1) лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;

2) лінія, якая падзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;

3) у медыцыне: паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.

дэма́рш, -у, мн. -ы, -аў, м.

Дыпламатычнае выступленне (пратэст, просьба або папярэджанне), адрасаванае ўраду якой-н. дзяржавы.

Д. пасла.

дэмаскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е і дэмаскі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

Зняць (знімаць) або парушыць (парушаць) маскіроўку.

Д. аб’ект.

|| звар. дэмаскава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся і дэмаскі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся.

|| наз. дэмаскава́нне, -я, н., дэмаскі́раванне, -я, н. і дэмаскіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

дэмілітарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Раззброіць (раззбройваць) дзяржаву, забараніўшы мець ваенную прамысловасць, умацоўваць якую-н. тэрыторыю і трымаць на ёй узброеныя сілы.