Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэгуста́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які дэгустуе прадукты.

Д. чаю.

дэду́кцыя, -і, ж.

Спосаб разважання ад агульных палажэнняў да прыватных вывадаў.

|| прым. дэдукты́ўны, -ая, -ае.

Д. метад.

дэз..., прыстаўка.

Тое, што і дэ...; ужыв. перад галоснымі, напр.: дэзактывацыя, дэзарганізацыя, дэзарыентацыя, дэзынтэграцыя, дэзынфармацыя.

дэзавуі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (што).

У міжнародным праве: аб’явіць (аб’яўляць) аб нязгодзе з дзеяннямі даверанай асобы (дыпламатычнага прадстаўніка) або аб пазбаўленні яго права дзейнічаць надалей ад імя свайго ўрада.

Д. пасла.

дэзадара́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Сродак для маскіроўкі, змяншэння ці паглынання непрыемных пахаў, а таксама прыстасаванне, дзе ўтрымліваецца такі сродак.

|| прым. дэзадара́нтны, -ая, -ае.

дэзактыва́цыя, -і, ж.

Выдаленне радыеактыўных забруджанняў з паверхні розных прадметаў, збудаванняў і пад.

|| прым. дэзактывацы́йны, -ая, -ае.

дэзарганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Учыніць (учыняць) дэзарганізацыю дзе-н., сярод каго-н.

Варожая абарона была цалкам дэзарганізавана партызанамі.

дэзарганіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто ўносіць дэзарганізацыю.

|| прым. дэзарганіза́тарскі, -ая, -ае.

дэзарганіза́цыя, -і, ж.

Парушэнне парадку, дысцыпліны, звычайнай дзейнасці ў якой-н. справе, рабоце і пад.

Д. вытворчасці.

|| прым. дэзарганізацы́йны, -ая, -ае.

дэзарыентава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго (што).

Пазбавіць (пазбаўляць) правільнай арыентацыі, увесці (уводзіць) каго-н. у зман.

Д. праціўніка.

|| наз. дэзарыента́цыя, -і, ж.