Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэхні́чны, -ая, -ае.

1. гл. тэхніка.

2. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў, звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой-н. вытворчасці.

Тэхнічная дапамога.

Т. аддзел.

3. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці.

Тэхнічная вада.

4. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой-н. справе, не адказны.

Т. сакратар.

5. Які вызначаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (у спорце, мастацтве).

Т. футбаліст.

|| наз. тэхні́чнасць, -і, ж. (да 5 знач.).

тэхно́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па тэхналогіі ў якой-н. галіне вытворчасці.

тэхрэ́д, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: тэхнічны рэдактар, работнік выдавецтва, які займаецца паліграфічным афармленнем выдання.