Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэвія́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Адхіленне стрэлкі компаса ад лініі магнітнага мерыдыяна пад уздзеяннем вялікіх мас жалеза.

2. Адхіленне цела, што рухаецца, ад зададзенага напрамку пад уплывам якіх-н. выпадковых прычын.

|| прым. дэвіяцы́йны, -ая, -ае і дэвія́нтны, -ая, -ае.

дэгаза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Апарат для дэгазацыі.

2. Асоба, якая праводзіць дэгазацыю.

3. Сродак, рэчыва для дэгазацыі.

|| прым. дэгаза́тарскі, -ая, -ае.

дэгаза́цыя, -і, ж.

Абясшкоджванне або выдаленне адкуль-н. газаў, атрутных рэчываў.

Д. мясцовасці.

Д. вадкасці.

|| прым. дэгазацы́йны, -ая, -ае.

дэгазі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Абясшкодзіць (абясшкоджваць) што-н. ад атрутных газаў, рэчываў.

Д. мясцовасць.

дэгенера́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек з адзнакамі псіхічнага або фізічнага выраджэння.

|| ж. дэгенера́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

дэгенера́цыя, -і, ж.

Выраджэнне, пагаршэнне ад пакалення да пакалення біялагічных, а таксама псіхічных адзнак арганізма.

|| прым. дэгенераты́ўны, -ая, -ае; наз. дэгенераты́ўнасць, -і, ж.

дэгенеры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Падвергнуцца (падвяргацца) дэгенерацыі.

дэградзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Паступова пагаршаючыся, страчваючы каштоўныя якасці, прыйсці (прыходзіць) да выраджэння.

|| наз. дэграда́цыя, -і, ж.

дэгуманіза́цыя, -і, ж.

Пазбаўленне гуманістычнага пачатку, гуманістычнай сутнасці; абесчалавечванне.

Д. працы.

дэгустава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Вызначыць (вызначаць) на смак якасць прадукту пры яго вырабе.

|| наз. дэгуста́цыя, -і, ж.; прым. дэгустацы́йны, -ая, -ае.