Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дыфто́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

У лінгвістыцы: спалучэнне двух галосных гукаў, якія вымаўляюцца злітна, як адзін гук.

|| прым. дыфтангі́чны, -ая, -ае.

дыфтэры́т, -у, Мы́це, м. і дыфтэры́я, -і, ж.

Вострая заразная пераважна дзіцячая хвароба, якая суправаджаецца паражэннем зева, слізістых абалонак носа і гартані.

|| прым. дыфтэры́тны, -ая, -ае і дыфтэры́йны, -ая, -ае.

дыфу́зія, -і, ж. (спец.).

Пранікненне аднаго рэчыва ў другое пры іх узаемным датыканні ў выніку цеплавога перамяшчэння часцінак рэчыва.

Д. газаў.

|| прым. дыфузі́йны, -ая, -ае.

дыфу́зны, -ая, -ае.

Невыразны, расплывісты.

Дыфузныя туманнасці.

дых, -у, м. (разм.).

Дыханне.

Хацелася крыкнуць, але не хапіла дыху.

Адным дыхам (разм.) — за адзін раз, вельмі хутка.

Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.

ды́хавіца, -ы, ж.

1. Цяжкае дыханне пры захворванні бронхаў.

Пакутаваць дыхавіцай.

2. Народная назва хваробы лёгкіх у коней і іншых жывёл.

Нагнаць дыхавіцу каню.

|| прым. ды́хавічны, -ая, -ае.

дыха́нне, -я, н.

1. Працэс паглынання кіслароду і выдзялення вуглякіслага газу жывымі арганізмамі.

Стомленасць праяўлялася ў паскораным дыханні.

2. перан. Подых, павеў чаго-н.

Д. вясны.

Штучнае дыханне — сістэма прыёмаў для аднаўлення натуральнага дыхання.

Другое дыханне — аб новых сілах, бадзёрасці ў каго-н. пасля стомленасці, апатыі.

|| прым. ды́хальны, -ая, -ае.

ды́хаць, ды́хаю, ды́хаеш, ды́хае; незак.

1. Паглынаць кісларод і выдзяляць вуглякіслы газ.

Хворы цяжка дыхае.

Расліны дыхаюць лісцем.

2. перан., чым. Быць захопленым чым-н., жыць якой-н. ідэяй.

Ён жыў і дыхаў кансерваторыяй.

3. перан., чым. Вылучаць, распаўсюджваць што-н.; быць прасякнутым чым-н., выказваць што-н.

Ноч дыхала пахамі траў.

Яго творы дыхаюць вайной.

Твар спартсмена дыхаў здароўем.

Дыхаць свабодна (вольна) — адчуваць палёгку, вызваліўшыся ад чаго-н.

|| аднакр. дыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).

дыхт, -у, м.

У выразе: даць дыхту (разм.) — задаць наганяй.

ды́шаль, -шля, мн. -шлі, -шляў, м.

1. Тоўстая аглобля, якая прымацоўваецца да сярэдзіны пярэдняй восі пры парнай запрэжцы.

2. У плузе: жалезная выгнутая пласціна, да пярэдняга канца якой прымацоўваецца ворчык.

|| прым. ды́шлевы, -ая, -ае.